
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 25 студзеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У першым чытанні плануецца разгледзець праекты законаў "Аб змяненні законаў па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі", "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове навакольнага асяроддзя".
У другім чытанні будуць разгледжаны законапраекты "Аб Усебеларускім народным сходзе", "Аб асновах грамадзянскай супольнасці", "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь".
У першым і другім чытаннях - "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў".
Акрамя таго, у адным чытанні плануецца разгледзець праекты законаў "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Таджыкістан аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю", "Аб ратыфікацыі Чацвёртага пратакола аб унясенні змяненняў у Статут Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 7 кастрычніка 2002 года".-0-