Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 снежня 2019, 14:53

Законапраект аб партыях будзе ўнесены ў парламент у бліжэйшыя паўгода

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў" будзе ўнесены ў парламент у бліжэйшыя паўгода. Аб гэтым сёння ў Палаце прадстаўнікоў заявіў дэпутат Генадзь Давыдзька, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генадзь Давыдзька вылучаны на пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

"Перад камісіяй стаіць задача далейшага ўдасканалення заканадаўчай базы ў мэтах найбольш поўнага забеспячэння рэалізацыі асноўных правоў і свабод грамадзян, - адзначыў ён. - У бліжэйшыя паўгода мы чакаем унясення ў Палату прадстаўнікоў праектаў законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў, аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь. Будзе прадоўжана практыка абмеркавання законапраектаў з удзелам шырокага кола зацікаўленых асоб, уключаючы прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, дзяржаўных органаў, навуковай і бізнес-супольнасці".

Паводле слоў дэпутата, яшчэ адной актуальнай задачай для камісіі з'яўляецца маніторынг дзеючага заканадаўства і яго правапрымяняльнай практыкі. "Важнымі інструментамі ў гэтай рабоце павінны стаць выязныя пасяджэнні камісій, арганізацыя круглых сталоў, семінараў, а таксама сістэмны аналіз зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб", - дадаў Генадзь Давыдзька.

Адным з прыярытэтаў работы камісіі стане таксама актыўны ўдзел у развіцці канструктыўнага дыялогу па пытаннях правоў чалавека паміж Беларуссю і міжнароднымі арганізацыямі ў мэтах вывучэння найлепшага сусветнага вопыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі