Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 мая 2021, 15:01

Заява Лукашэнкі і дыскусія на злобу дня адбудуцца заўтра ў Авальнай зале. Парламентарыі папрасілі аб сустрэчы

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пасяджэнні пятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання зрабіла заяву аб сумесным пасяджэнні палат парламента з удзелам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, што сёння раніцай адбылося пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў. Мы сёння сустрэліся са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, абмеркавалі актуальныя пытанні парадку дня работы дзвюх палат - Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, - сказала Наталля Качанава. - Ведаючы аб тым, што Прэзідэнт хацеў выступіць з заявай, мы звярнуліся да яго з просьбай, каб Аляксандр Рыгоравіч выступіў перад парламентарыямі, дзе можна было б абмеркаваць актуальныя пытанні знешняй і ўнутранай палітыкі. І кіраўнік дзяржавы прыняў нашу прапанову".

Спікер дадала: "Заўтра ў Авальнай зале адбудзецца сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, дзе мы сустрэнемся з нашым Прэзідэнтам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі