Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 ліпеня 2021, 18:19

Захарава: збеглая беларуская апазіцыя робіць усё для расхіствання сітуацыі ў Беларусі

22 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Збеглая беларуская апазіцыя робіць усё для расхіствання сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку ў эканоміцы. Яе прадстаўнікі з'яўляюцца несамастойнымі фігурамі: яны выконваюць заказы замежных куратараў. Аб гэтым заявіла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадстаўнікі беларускай эміграцыі не прапануюць канструктыўнага, аб'яднальнага парадку дня па пераадоленні крызісу ў краіне. Мала таго, яны яшчэ ігнаруюць прымаемыя Мінскам крокі, напрыклад па канстытуцыйнай рэформе, што вельмі важна для дзяржавы. Наадварот, як мы бачым (і гэта не толькі тэарэтычныя выдумкі, а якраз аналіз фактаў), яны робяць усё, каб расхістаць сітуацыю ў рэспубліцы і нанесці ўрон яе эканоміцы. Чаго толькі вартыя заявы і заклікі да заходняй супольнасці аб увядзенні новых санкцый у адносінах да Беларусі і беларускай эканомікі, грамадзян гэтай краіны. Гэта што, служыць кансалідацыі грамадства? Гэта што, выгадна Беларусі як дзяржаве? Гэта што, частка рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў?" - сказала Марыя Захарава.

"Мы лічым, што асобы, якія заклікаюць да ўзмацнення санкцый супраць уласнай краіны і ўласнага народа, наўрад ці маюць палітычную будучыню, - заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ. - Мы лічым і зыходзім з таго, што толькі беларускія грамадзяне і іх законныя прадстаўнікі, а не самазваныя лідары дэмакратычных сіл (як яны сябе называюць і як іх называюць іх заходнія куратары) маюць права вырашаць лёс сваёй краіны".

"Відавочна, што за нібыта самастойнымі палітычнымі дзеячамі Беларусі, якія цяпер знаходзяцца за яе межамі, стаяць сілы, зусім з Беларуссю не звязаныя, - звярнула ўвагу Марыя Захарава. - Не проста стаяць, а цалкам арганізуюць усё: побыт, дзейнасць, фінансаванне, пратэкцыю, палітычную актыўнасць. Гэта значыць гаварыць трэба не аб самастойнасцях палітычных фігур, якія прадстаўляюць тую ці іншую частку (вялікую або невялікую) беларускага грамадства, а аб тых сілах за межамі Беларусі, якія рэкрутавалі з радоў грамадзян Беларусі выгадныя ім фігуры для правядзення ўласнага парадку дня".

Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ таксама заявіла, што ў Масквы няма жадання садзейнічаць легітымізацыі збеглых беларускіх апазіцыянераў. "Унутраныя працэсы ў Беларусі - гэта ўнутрыбеларускія працэсы. Гэта фраза даволі грувасткая, але пры гэтым яна адначасова вельмі канкрэтная", - адзначыла яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі