Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 красавіка 2025, 13:57

Захарава: разам Беларусь і Расія могуць пераадолець любыя выпрабаванні і дасягнуць любых вышынь

Марыя Захарава. Фота прэс-службы МЗС РФ/ТАСС
Марыя Захарава. Фота прэс-службы МЗС РФ/ТАСС
3 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Разам Беларусь і Расія могуць пераадолець любыя выпрабаванні і дасягнуць любых вышынь. Аб гэтым сказала на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"2 красавіка шырока адзначаўся Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта знамянальнае свята, яно ўвасабляе паступальны інтэграцыйны працэс паміж дзвюма краінамі, якія будуюць Саюзную дзяржаву. Яно з'яўляецца сімвалам непарушнай дружбы і непахіснай волі да яднання нашых брацкіх народаў", - адзначыла Марыя Захарава.

"Дзень яднання шырока адзначаўся па ўсёй тэрыторыі Расіі і Беларусі. Галоўныя святочныя мерапрыемствы па традыцыі прайшлі 2 красавіка ў сталіцах. У Маскве гэта быў спектакль "Патрыятычны дзённік памяці" Вялікага тэатра Беларусі, які быў паказаны на Новай сцэне Вялікага тэатра Расіі. А ў Мінску гэта быў святочны канцэрт з удзелам Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага хору імя Пятніцкага і Губернатарскай сімфанічнай капэлы Пензенскай вобласці", - нагадала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

"Ад імя Міністэрства замежных спраў Расіі, ну і, вядома, ад усіх нас, у тым ліку і ў асабістай якасці, мы сардэчна віншуем усіх грамадзян Расіі і Беларусі з гэтым лёсавызначальным святам. Жадаем нашай агульнай Саюзнай дзяржаве паступальнага развіцця, умацавання суверэнітэту і аўтарытэту на міжнароднай арэне, працвітання, поспехаў у рэалізацыі задуманага. Ну а жыхарам, вядома, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, веры ў сябе, ва ўласныя сілы. Разам мы можам пераадолець любыя выпрабаванні і дасягнуць любых вышынь. У адзінстве залог нашай сілы поспеху і перамогі", - падкрэсліла Марыя Захарава.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі