Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 кастрычніка 2021, 12:51

Захарава: мэты і задачы ААН - падтрымліваць міжнародна-прававыя асновы, а не ўмешвацца ва ўнутраныя справы

14 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Мэты і задачы ААН - падтрымліваць міжнародна-прававыя асновы, а не ўмешвацца ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў. Аб гэтым заявіла сёння на брыфінгу ў час Еўразійскага жаночага форуму афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, адказваючы на пытанне аб выкрытых даных аб фінансаванні структурамі ААН удзельнікаў пратэстаў у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мэты і задачы ААН якраз заключаюцца ў тым, каб падтрымліваць міжнародна-прававыя асновы, на якіх дзяржавы выбудоўвалі б узаемапаважлівыя адносіны, - сказала Марыя Захарава. - Падкрэсліваецца важнасць і актуальнасць неўмяшання ў справы адзін аднаго, паважання суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, паважання правоў народаў на ўласнае жыццё ў рамках сваёй дзяржавы".

Марыя Захарава нагадала, што пазіцыя Расіі адносна падзей у Беларусі добра вядома. "Мы асудзілі, зрабілі гэта выразна без якіх-небудзь магчымасцей іншага прачытання нашай пазіцыі, асудзілі спробы шэрага краін - гэта сапраўды былі наогул калектыўныя намаганніі па ўмяшанні ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы па распальванні незаконных дзеянняў, мерапрыемстваў, якія супярэчаць асноўным законам гэтай краіны", - падкрэсліла яна.

Пры гэтым прадстаўнік МЗС РФ указала, што расійская пазіцыя вызначаецца паслядоўнасцю. "Яна не звязана з тым, што Беларусь - гэта частка Саюзнай дзяржавы, у нас, вядома, асаблівыя адносіны з гэтай краінай, з народам Беларусі. Наша пазіцыя прынцыповая: мы так адносімся да ўсіх краін, гэта наш базавы падыход", - заявіла Марыя Захарава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі