ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 красавіка 2022, 12:40

"Захаду патрэбна была прычына для новых санкцый". Гігін аб правакацыі ў Бучы

Вадзім Гігін. Фота з архіва
Вадзім Гігін. Фота з архіва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краінам Захаду патрэбна была прычына для новых санкцый у адносінах да Расіі і Беларусі, таму была арганізавана правакацыя ў Бучы. Такі пункт гледжання ў эфіры "Альфа Радыё" выказаў старшыня праўлення рэспубліканскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды" Вадзім Гігін, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на sb.by.

"Цяпер ёсць усе перадумовы для разрыву дыпламатычных адносін паміж краінамі Еўрапейскага саюза і Расіяй. Не думаю, што сувязі будуць канчаткова разарваны, усё будзе залежаць ад канкрэтнай сітуацыі. ЗША і ЕС хочуць прыціснуць Беларусі і Расію да сцяны, але мы не тыя дзяржавы, якія дадуць магчымасць ім гэта зрабіць", - упэўнены Вадзім Гігін.

Паводле яго слоў, Захаду патрэбна пастаянная эскалацыя. "Пастаўкі ўзбраення, адмова ад расійскага газу, закрыццё граніц, высылка дыпламатаў - ім проста патрэбна была прычына. Да сітуацыі ва Украіне сталі прывыкаць, а новых рэакцый не з'явілася. Таму кіеўскім рэжымам была арганізавана правакацыя ў Бучы, пасля якой і пайшлі меры па загадзя распрацаваным плане. Нашым апанентам не патрэбны пераканаўчыя доказы і сфабрыкаваныя фота. Ім хапіла б заявы аб тым, што такое здарылася. Яны чакалі новай прычыны", - адзначыў Вадзім Гігін.

Ён назваў паказальнай адмову Расіі правесці пасяджэнне Савета бяспекі ААН наконт сітуацыі ў Бучы. "Захад не хоча, каб людзі даведаліся аб фальсіфікацыях, забойствах і рэпрэсіях кіеўскага рэжыму", - сказаў эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі