ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 12 красавіка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лютага 2021, 09:08

Захад зацыкліўся на насаджэнні сваёй "дэмакратыі" ў Беларусі - Макей

Уладзімір Макей. Фота з архіва
Уладзімір Макей. Фота з архіва

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Захаду ёсць зацыкленасць на насаджэнні "дэмакратыі" ў Беларусі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Ёсць нейкая зацыкленасць на пашырэнні, насаджэнні дэмакратыі ў іх разуменні гэтага слова. Так, дэмакратыя неабходна. Ёсць пэўныя дэмакратычныя нормы, якіх усе павінны прытрымлівацца. Але высакародныя мэты не павінны дасягацца невысакароднымі метадамі", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

На думку міністра, некаторыя людзі не заўсёды адчуваюць, што адбываецца ў іншай краіне, і не могуць зразумець, што ў кожнай дзяржавы ёсць свой шлях развіцця. "У канчатковым выніку мы ўсе прыйдзем да гэтай высакароднай мэты. Можа, хтосьці хутчэй, хтосьці даўжэй. Але трэба ўлічваць разнастайнасць развіцця нацый, нацыянальныя псіхалагічныя асаблівасці народаў. Думаю, што адсутнасць разумення гэтага моманту з'яўляецца прычынай таго, што сёння ёсць шэраг праблем ва ўзаемаадносінах Захаду не толькі з Беларуссю, але і з Расіяй", - лічыць кіраўнік МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі