ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 чэрвеня 2023, 09:03

Захад мае намер пасварыць Маскву і Мінск, заявіў Лаўроў

Фота ТАСС
Фота ТАСС

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыўны Захад хоча пасварыць Маскву і Мінск, каб не дапусціць умацавання Саюзнай дзяржавы. Такая заява змешчана ў прывітанні кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, якое ён адрасаваў удзельнікам пленарнага пасяджэння расійска-беларускага форуму гісторыкаў, што праводзіўся ў Маскве.

Тэкст прывітання агучыла дырэктар гісторыка-дакументальнага дэпартамента МЗС Расіі Надзея Барынава.

Як адзначыў міністр, калектыўны Захад прадаўжае спробы цынічных фальсіфікацый гісторыі. Паводле яго слоў, перапісваюцца падручнікі, скажаюцца і перакручваюцца факты, зносяцца помнікі. Відавочная мэта: пасеяць міжнацыянальную і міжканфесійную варожасць, распаліць моўны шавінізм, пасварыць брацкія народы Беларусі і Расіі, каб не дапусціць далейшага ўмацавання Саюзнай дзяржавы.

Паводле слоў Сяргея Лаўрова, процістаяць гэтаму можна толькі, аднаўляючы аб'ектыўную карціну мінулага.

Міністр прапанаваў у будучым падумаць над тым, каб агульнымі намаганнямі падрыхтаваць манаграфію, прысвечаную гісторыі Саюзнай дзяржавы. Тым больш што вопыт такой работы ўжо назапашаны, адзначаецца ў прывітанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі