Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 лютага 2022, 17:07

З пачатку перагавораў Расіі і Украіны прайшло 3 гадзіны

28 лютага, Гомельская вобласць /Кар. БЕЛТА/. З моманту пачатку перагавораў Расіі і Украіны прайшло тры гадзіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вядома, што бакі рабілі перапынак, але ў гэты момант перагаворы прадаўжаюцца. Дэлегацыі і здымачныя групы пакуль не пакідалі месца правядзення сустрэчы.

Асноўныя патрабаванні ўкраінскага боку - вывад расійскіх войскаў з Украіны і спыненне агню. Так заявіў сёння журналістам саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.

Расійская дэлегацыя мае намер абмеркаваць пытанні міру на перагаворах з украінскімі ўладамі, сказаў напярэдадні намеснік міністра замежных спраў РФ Андрэй Рудэнка. "У першую чаргу будзем размаўляць аб міры, якім чынам ва Украіну можа прыйсці мір, што трэба для гэтага зрабіць, каб не паўтарыліся ўсе тыя падзеі, сведкамі якіх мы былі ў 2014 годзе", - заявіў журналістам прадстаўнік расійскай дэлегацыі. Паводле яго слоў, галоўнай умовай Расіі стане выкананне патрабаванняў аб дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі