Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Выбары ў парламент адбыліся ва ўсіх акругах - Ярмошына

Палітыка 17.11.2019 | 20:59
Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары ў парламент адбыліся ва ўсіх 110 акругах, заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе выбарчыя акругі Беларусі паказваюць, што яўка перасягнула 50 працэнтаў. Такім чынам, можна лічыць, што ўсе дэпутаты будуць выбраны, таму што ў нас няма ніводнай безальтэрнатыўнай акругі", - сказала Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытанне аб уплыве Instagram і іншых сацыяльных сетак на яўку, старшыня ЦВК выказала меркаванне, што сацсеткі павышаюць актыўнасць выбаршчыкаў на выбарах.

"На 18.00 мы называем яўку 70,72 працэнта, і дзве гадзіны галасавання засталося (да 20.00 - Заўвага БЕЛТА). А калі возьмем выбары 2016 года, там на 20.00 яўка была 74 працэнты. Гэта значыць можна гаварыць, што ідзе павышэнне цікавасці да выбараў, думаю, перш за ўсё за кошт інтэрнэту", - адзначыла Лідзія Ярмошына.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.