ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 верасня 2021, 14:08

Выбары ў Дзярждуму Расіі былі адкрытымі і канкурэнтнымі, заявіў кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД

Фота ТАСС
Фота ТАСС

20 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выбары ў Дзярждуму Расіі, якія прайшлі 17-19 верасня, былі адкрытымі і канкурэнтнымі. Такую ацэнку агучыў сёння на брыфінгу намеснік старшыні Выканкама СНД Ільхом Нематаў, які ўзначальвае наглядальную місію ад СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Місія наглядальнікаў ад СНД прыходзіць да высновы аб тым, што выбары дэпутатаў Дзярждумы праведзены ў адпаведнасці з дзеючым у краіне выбарчым заканадаўствам, яны адпавядалі прынцыпам правядзення дэмакратычных выбараў, былі адкрытымі і канкурэнтнымі, забяспечылі свабоднае волевыяўленне грамадзян РФ", - сказаў кіраўнік місіі.

Ён паведаміў, што місія наглядальнікаў ад СНД не зафіксавала нейкіх сур'ёзных парушэнняў, якія маглі б паўплываць на вынікі галасавання. Паводле ацэнкі Ільхома Нематава, выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў Дзярждумы РФ прайшла на высокім узроўні.

Кіраўнік місіі СНД адзначыў шэраг новаўвядзенняў, якія былі ўкаранёны на цяперашніх выбарах: арганізацыю трохдзённага галасавання, электроннае галасаванне ў сямі рэгіёнах РФ і відэаназіранне. На яго думку, гэтыя змяненні пазітыўна паўплывалі на яўку выбаршчыкаў і празрыстасць выбарчага працэсу. Ён таксама канстатаваў канкурэнтнасць выбараў: у іх прынялі ўдзел 14 палітычных партый і больш за 2 тыс. кандыдатаў- аднамандатнікаў.

Місія ад СНД праводзіла назіранне з 20 жніўня, у яе склад увайшлі не толькі прадстаўнікі Выканкама СНД, але і прадстаўнікі цэнтрвыбаркамаў і дыпламаты краін Садружнасці, дэлегацыі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, Парламенцкай асамблеі АДКБ, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Місія СНД улічыла пажаданні МЗС РФ па скарачэнні колькаснага складу ў сувязі з пандэміяй: у выніку ў яе склад увайшлі 50 чалавек. Наглядальнікі ад СНД лічаць такое рашэнне правільным у мэтах бяспекі выбаршчыкаў.

Падобную ацэнку выбарам дала і місія наглядальнікаў ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. "Выбары дэпутатаў Дзярждумы РФ адпавядалі патрабаванням выбарчага заканадаўства Расіі і прынятым краінай міжнародным абавязацельствам. Парушэнняў норм нацыянальнага заканадаўства, якія ставяць пад сумненне легітымнасць выбараў, місіяй не адзначана. Місія прызнае праведзеныя выбары празрыстымі, дакладнымі, дэмакратычнымі", - заявіў на брыфінгу кіраўнік місіі ШАС Тынчтык Шайназараў.

Паводле папярэдніх даных ЦВК Расіі, перамогу на выбарах у Дзярждуму атрымлівае партыя "Адзіная Расія".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі