Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 красавіка 2019, 13:07

Вясенняя сесія беларускага парламента адкрываецца 2 красавіка

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыццё шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання адбудзецца 2 красавіка, паведамляе БЕЛТА.

Як праінфармавалі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, у пералік пытанняў для разгляду на пасяджэнні ўключана 11 пытанняў. У першым чытанні парламентарыі маюць намер разгледзець папраўкі ў законы аб ахове працы, аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, аб дзяржаўных узнагародах. У Авальнай зале на адкрыцці сесіі абмяркуюць таксама папраўкі ў шэраг кодэксаў, у іх ліку Кодэкс аб шлюбе і сям'і. Прапанаваныя ў яго змяненні прадугледжваюць, у прыватнасці, прывязку запазычанасці па аліментах беспрацоўных бацькоў да бюджэту пражытачнага мінімуму. Акрамя таго, у дзень адкрыцця вясенняй сесіі парламентарыі разгледзяць законапраекты аб увядзенні крымінальнай адказнасці за схіленне да допінгу і абмежаванні доступу ў анлайн-казіно.

У другім чытанні плануецца разгледзець законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін", папраўкі ў закон "Аб абыходжанні з адходамі".

Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя пагаднення аб міжнародных дагаворах ЕАЭС з трэцімі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі або міжнароднымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі.

Акрамя таго, парламентарыі разгледзяць пытанне аб дэкрэце нумар 1 ад 18 студзеня 2019 года, які карэкціруе дэкрэт ад 26 ліпеня 1999 года нумар 29 "Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны". У дакуменце ўлічаны прадугледжаныя ва ўказе нумар 27 ад 18 студзеня 2019 года змяненні ў структуры заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі