Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Вялікабрытанія ва ўмовах Brexit зацікаўлена ў больш цесных адносінах з Беларуссю - Румас

Палітыка 12.06.2019 | 09:08

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікабрытанія ва ўмовах выхаду з Еўрапейскага саюза зацікаўлена ў больш цесных адносінах з Беларуссю, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас 11 чэрвеня журналістам па выніках сустрэчы ў Лондане з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Хантам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вялікабрытанія ва ўмовах Brexit зацікаўлена ва ўстанаўленні больш цесных адносін на ўрадавым узроўні з Беларуссю, таму што пры выхадзе з Еўрасаюза ёй давядзецца самастойна выбудоўваць многія адносіны, якія раней знаходзіліся ў кампетэнцыі Бруселя", - адзначыў Сяргей Румас.

На сустрэчы абмяркоўвалася развіццё палітычных адносін паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй. "За апошнія гады дыялог на ўрадавым узроўні прыкметна актывізаваўся, падтрымліваецца актыўнае міжпарламенцкае супрацоўніцтва, добра развіваюцца кантакты па лініі міністэрстваў абароны, рэгіянальных улад", - звярнуў увагу прэм'ер-міністр.

У час рабочага візіту ў Вялікабрытанію 10-11 чэрвеня Сяргей Румас прыняў удзел у Дні рынкаў капіталу Беларусі на Лонданскай фондавай біржы, правёў сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрстваў Вялікабрытаніі, а таксама шэраг перагавораў з інвестарамі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў Калі вы апынуліся ў агрэсіўным або напалоханым натоўпе