ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 кастрычніка 2022
Мінск Пераменная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 лістапада 2016, 11:39

Візіт Прэзідэнта Турцыі з'яўляецца пацвярджэннем шматбаковасці знешняй палітыкі Беларусі - Макей

Уладзімір Макей. Фота з архіва
Уладзімір Макей. Фота з архіва

14 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Афіцыйны візіт Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з'яўляецца пацвярджэннем шматвектарнасці знешняй палітыкі Беларусі. Абі гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў даволі насычаны графік міжнародных сустрэч кіраўніка беларускай дзяржавы. Так, сур'ёзныя дамоўленасці былі дасягнуты ў ходзе нядаўніх візітаў Аляксандра Лукашэнкі ў Катар і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. За гэтым прайшлі перагаворы ў Мінску прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі. "У бліжэйшы час Прэзідэнт наведае Маскву, дзе адбудуцца перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. У канцы месяца плануецца візіт у Азербайджан", - сказаў міністр.

У пачатку наступнага года таксама плануецца шэраг візітаў кіраўніка дзяржавы ў краіны і рэгіёны так званай далёкай дугі. "Усё гэта ўпісваецца ва ўстаноўку кіраўніка дзяржавы аб дыверсіфікацыі нашых знешнеэканамічных адносін і канцэпцыю шматвектарнай палітыкі", - адзначыў Уладзімір Макей.

Міністр падкрэсліў важнасць праведзенага візіту Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Гэта першы візіт Прэзідэнта Турцыі ў гісторыі двухбаковых адносін. "Факт самога візіту ў Беларусь і тое, што Прэзідэнт Турцыі прывёз з сабой больш як 200 бізнесменаў, гаворыць само за сябе. Гэта з'яўляецца сур'ёзным сігналам і для палітычных эліт, і бізнес-супольнасці Турцыі", - сказаў ён.

Уладзімір Макей дадаў, што ў пачатку наступнага года ў Мінску плануецца правесці пасяджэнне беларуска-турэцкай міжурадавай камісіі. Па яго выніках чакаецца падпісанне дарожнай карты развіцця двухбаковых адносін на бліжэйшую перспектыву. "Мы дамовіліся, што гэта пасяджэнне павінна быць вельмі рэзультатыўным і напоўнена канкрэтнымі праектамі", - канстатаваў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі