Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 сакавіка 2020, 19:14

Візіт Макея ў Варшаву адмяніўся, міністр правёў з кіраўніком польскага МЗС відэаперагаворы

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў у фармаце відэаканферэнцыі перагаворы з міністрам замежных спраў Польшчы Яцакам Чапутовічам і ўпаўнаважаным польскага ўрада па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пятром Наімскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў у пачатку відэаканферэнцыі Уладзімір Макей, у яго быў запланаваны візіт у Польшчу, але з-за развіцця сітуацыі з каранавірусам ён быў адменены. Міністры не сталі адкладаць перагаворы і вырашылі правесці відэасустрэчу. "На жаль, не атрымалася ажыццявіць мой афіцыйны візіт у Варшаву з 19 па 20 сакавіка. Але добра, што тэхналогіі так далёка сягнулі, і мы можам праводзіць сустрэчы такім чынам", - сказаў Уладзімір Макей.

"Я трэніруюся на гэтых тэхналогіях", - пажартаваў у адказ яго польскі калега.

Кіраўнік беларускага МЗС пацвердзіў гатоўнасць наведаць з візітам Варшаву, калі з'явіцца такая магчымасць, падкрэсліўшы, што тэм для размовы больш чым дастаткова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі