Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 кастрычніка 2019, 13:56

Візіт Магерыні ў Беларусь адкладаецца - прадстаўніцтва ЕС

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні ў Мінск адкладаецца. Такая інфармацыя размешчана на старонцы прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ў Facebook, паведамляе БЕЛТА.

"Са шкадаваннем паведамляем, што візіт Федэрыкі Магерыні, вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, а таксама сустрэча высокага ўзроўню ў рамках "Усходняга партнёрства", раней запланаваныя на 4-5 кастрычніка ў Мінску, адкладаюцца з-за змяненняў у парадку дня розных удзельнікаў і па выніках абмеркаванняў з Беларуссю як прымаючым бокам", - адзначаецца ў інфармацыі прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі