ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 25 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 жніўня 2019, 19:22

Візіт Федэрыкі Магерыні ў Беларусь плануецца ў кастрычніку

Фота з архіва
Фота з архіва

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні ў Беларусь плануецца ў кастрычніку. Аб гэтым паведаміла 6 жніўня кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Федэрыка Магерыні збіраецца наведаць Мінск у кастрычніку, з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем у нас было абмеркаванне даты візіту", - адзначыла Андрэа Віктарын.

На яе думку, дасягнуты прагрэс у адносінах Беларусі і Еўрасаюза сапраўды можна назваць значным. "Я ўпэўнена, што пакуль мы будзем чуць адзін аднаго, мы можам знаходзіць вырашэнне любых праблем", - сказала кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Андрэа Віктарын звярнула ўвагу, што візіты самага высокага ўзроўню ў Беларусь пачашчаюцца, краіна актыўная ва "Усходнім партнёрстве", і Брусель вельмі гэта цэніць.

Асобна яна адзначыла намаганні Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. "Беларусь займае вельмі канструктыўную пазіцыю адносна крызісу ва Украіне і адыгрывае канструктыўную ролю ў яго ўрэгуляванні, і гэту ролю прызнае ўся Еўрапейская камісія. Гэта садзейнічае ўсталяванню і ўмацаванню міру", - сказала Андрэа Віктарын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі