
1 красавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Узаемадзеянне Беларусі і Расіі становіцца ўсё больш цесным і канкрэтным. Аб гэтым перад урачыстым сходам у Гродне, прысвечаным Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, карэспандэнту БЕЛТА сказаў віцэ-консул генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Сяргей Лапцеў.
"Нашы краіны ўзаемадзейнічаюць у эканамічным плане, навукова-тэхнічным і ваенным. І апошнім часам узаемадзеянне становіцца больш цесным і канкрэтным. Я ўпэўнены, гэта тэндэнцыя будзе прадаўжацца", - дадаў Сяргей Лапцеў.
Эканамічнаму супрацоўніцтву будзе садзейнічаць і маючы адбыцца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. "Такія пляцоўкі становяцца пэўным імпульсам, штуршком для развіцця адносін перш за ўсё эканамічнага характару, для больш цеснага супрацоўніцтва. А адна ж з асноў інтэграцыйнага аб'яднання - эканамічны складнік. Форум садзейнічае якраз наладжванню і ўзбуйненню ўсіх гэтых сувязей паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі", - удакладніў Сяргей Лапцеў.
Ён таксама адзначыў, што Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі з улікам міжпалітычнай абстаноўкі становіцца ўсё больш важным і значным. "Нездарма кіраўніцтва нашых краін гаворыць аб тым, што збліжэнне ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай сферах павінна праходзіць больш хутка, шчыльна і цесна. Я спадзяюся, што да гэтага ўсё ідзе, з улікам жадання кіраўніцтва нашых дзяржаў", - сказаў на заканчэнне Сяргей Лапцеў.-0-