Фота duma.gov.ru
20 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Парламенцкай асамблеі Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы (ПА АДКБ) на сваім пасяджэнні 20 красавіка ў Маскве прыняў заяву з нагоды 20-годдзя ўтварэння асамблеі. У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"За два дзесяцігоддзі Парламенцкая асамблея АДКБ стала важным элементам сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ, забяспечваючы эфектыўнае парламенцкае ўзаемадзеянне дзяржаў - членаў АДКБ і садзейнічаючы збліжэнню і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў у інтарэсах умацавання нацыянальнай і калектыўнай бяспекі, міру, стабільнасці і суверэнітэту дзяржаў - членаў АДКБ", - гаворыцца ў заяве.
У дакуменце падкрэсліваецца значнасць сумеснай заканатворчай работы па гарманізацыі заканадаўстваў дзяржаў - членаў АДКБ у сферах абароны, ваеннага будаўніцтва, бяспекі і процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам, уключаючы тэрарызм, экстрэмізм, незаконны абарот наркотыкаў і зброі, кіберпагрозы і транснацыянальную злачыннасць. Таксама адзначаецца, што за гады дзейнасці ПА АДКБ прыняты важныя мадэльныя заканадаўчыя акты, што стала важкім укладам у фарміраванне сістэмы калектыўнай бяспекі.
"Выказваем удзячнасць парламентам дзяржаў - членаў АДКБ за актыўны ўдзел у станаўленні і развіцці Парламенцкай асамблеі АДКБ, а таксама за падтрымку ініцыятыў па ўдасканаленні крызіснага рэагавання, прававога забеспячэння ваеннага складніка і міратворчага патэнцыялу АДКБ, садзейнічанне ратыфікацыі ключавых міжнародных дагавораў, заключаных у рамках АДКБ, арганізацыю маніторынгу выбарчага працэсу ў дзяржавах - членах АДКБ", - адзначаецца ў дакуменце.
У ім канстатуецца, што ПА АДКБ надае асаблівае значэнне развіццю супрацоўніцтва АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з ААН, СНД і ШАС, а таксама развіццю супрацоўніцтва з парламентамі дзяржаў, якія падзяляюць прынцыпы і каштоўнасці АДКБ, у мэтах забеспячэння міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. "Пацвярджаем прыхільнасць да ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права і міжнароднымі дагаворамі. Перакананы, што ўзаемадзеянне ў рамках Парламенцкай асамблеі АДКБ унясе важкі ўклад у фарміраванне архітэктуры роўнай і непадзельнай бяспекі ў Еўразіі ў мэтах забеспячэння міру, стабільнасці і працвітання на кантыненце", - адзначана ў заяве.
Парламенцкая асамблея АДКБ нязменна выступае за прыняцце калектыўных мер па ўмацаванні глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, адзначаючы непрымальнасць сілавога націску і іншых форм умяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, і зноў пацвярджае падтрымку ініцыятыў па ўмацаванні міжнароднага міру і бяспекі. "Маем намер і ў далейшым садзейнічаць умацаванню саюзніцкіх адносін, развіццю інтэграцыйных працэсаў і фарміраванню справядлівага, дэмакратычнага і бяспечнага свету на прынцыпах сапраўднага раўнапраўя, узаемнай павагі, неўмяшання ва ўнутраныя справы, непадзельнасці бяспекі, вырашэння міжнародных спрэчак палітыка-дыпламатычнымі сродкамі. У імя дабрабыту і працвітання ўсіх краін і народаў заклікаем парламенты дзяржаў свету і міжнародныя парламенцкія арганізацыі да кансалідацыі намаганняў для фарміравання асноў устойлівага развіцця без узброеных канфліктаў і прымянення сілы", - падкрэсліваецца ў заяве.-0-
"За два дзесяцігоддзі Парламенцкая асамблея АДКБ стала важным элементам сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ, забяспечваючы эфектыўнае парламенцкае ўзаемадзеянне дзяржаў - членаў АДКБ і садзейнічаючы збліжэнню і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў у інтарэсах умацавання нацыянальнай і калектыўнай бяспекі, міру, стабільнасці і суверэнітэту дзяржаў - членаў АДКБ", - гаворыцца ў заяве.
У дакуменце падкрэсліваецца значнасць сумеснай заканатворчай работы па гарманізацыі заканадаўстваў дзяржаў - членаў АДКБ у сферах абароны, ваеннага будаўніцтва, бяспекі і процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам, уключаючы тэрарызм, экстрэмізм, незаконны абарот наркотыкаў і зброі, кіберпагрозы і транснацыянальную злачыннасць. Таксама адзначаецца, што за гады дзейнасці ПА АДКБ прыняты важныя мадэльныя заканадаўчыя акты, што стала важкім укладам у фарміраванне сістэмы калектыўнай бяспекі."Выказваем удзячнасць парламентам дзяржаў - членаў АДКБ за актыўны ўдзел у станаўленні і развіцці Парламенцкай асамблеі АДКБ, а таксама за падтрымку ініцыятыў па ўдасканаленні крызіснага рэагавання, прававога забеспячэння ваеннага складніка і міратворчага патэнцыялу АДКБ, садзейнічанне ратыфікацыі ключавых міжнародных дагавораў, заключаных у рамках АДКБ, арганізацыю маніторынгу выбарчага працэсу ў дзяржавах - членах АДКБ", - адзначаецца ў дакуменце.
У ім канстатуецца, што ПА АДКБ надае асаблівае значэнне развіццю супрацоўніцтва АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з ААН, СНД і ШАС, а таксама развіццю супрацоўніцтва з парламентамі дзяржаў, якія падзяляюць прынцыпы і каштоўнасці АДКБ, у мэтах забеспячэння міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. "Пацвярджаем прыхільнасць да ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права і міжнароднымі дагаворамі. Перакананы, што ўзаемадзеянне ў рамках Парламенцкай асамблеі АДКБ унясе важкі ўклад у фарміраванне архітэктуры роўнай і непадзельнай бяспекі ў Еўразіі ў мэтах забеспячэння міру, стабільнасці і працвітання на кантыненце", - адзначана ў заяве.Парламенцкая асамблея АДКБ нязменна выступае за прыняцце калектыўных мер па ўмацаванні глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, адзначаючы непрымальнасць сілавога націску і іншых форм умяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, і зноў пацвярджае падтрымку ініцыятыў па ўмацаванні міжнароднага міру і бяспекі. "Маем намер і ў далейшым садзейнічаць умацаванню саюзніцкіх адносін, развіццю інтэграцыйных працэсаў і фарміраванню справядлівага, дэмакратычнага і бяспечнага свету на прынцыпах сапраўднага раўнапраўя, узаемнай павагі, неўмяшання ва ўнутраныя справы, непадзельнасці бяспекі, вырашэння міжнародных спрэчак палітыка-дыпламатычнымі сродкамі. У імя дабрабыту і працвітання ўсіх краін і народаў заклікаем парламенты дзяржаў свету і міжнародныя парламенцкія арганізацыі да кансалідацыі намаганняў для фарміравання асноў устойлівага развіцця без узброеных канфліктаў і прымянення сілы", - падкрэсліваецца ў заяве.-0-
