Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 сакавіка 2021, 09:23

Васкрасенскі заявіў аб стварэнні партыі з актывістаў пратэснага руху

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы "Круглы стол дэмакратычных сіл" (КСДС) Юрый Васкрасенскі ў праграме "Аб'ектыўНа" на тэлеканале АНТ заявіў аб стварэнні партыі "Дэмакратычны саюз", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аргкамітэт партыі ўжо запушчаны, фарміруецца ініцыятыўная група. Наколькі мне вядома, кожны дзень па два-тры чалавекі прыходзяць да іх на сход і выказваюць жаданне вярнуцца ў легальную палітычную дзейнасць. Гэта партыя перш за ўсё будзе грунтавацца на актывістах таго пратэснага руху, якія своечасова спыніліся", - сказаў Юрый Васкрасенскі.

У час перадачы аб новым партыйным руху расказаў і прадстаўнік прэзідыума аргкамітэта партыі "Саюз" Глеб Волкаў. Гэта палітычная структура, паводле яго слоў, арыентавана на развіццё беларуска-расійскага супрацоўніцтва. "Запатрабаванне на такую партыю ўжо даўно існавала ў грамадстве. Адзінае, што Аляксандр Рыгоравіч (Лукашэнка. - Заўвага БЕЛТА) з таго часу, як знаходзіцца на чале ўлады, прадстаўляў саюзны напрамак. Сёння атрымалася так, што мы акумуляваліся, і гэты напрамак можа быць прадстаўлены і на нізавым узроўні. Гэта значыць не толькі ўлада павінна прадстаўляць саюзны напрамак", - адзначыў Глеб Волкаў.

У той жа час ён падкрэсліў, што "Саюз" будзе беларускай партыяй, а значыць, і праграма ў яе будзе больш шырокай, чым проста арыенцір на беларуска-расійскі парадак дня. "Гэта толькі адзін з пунктаў нашай вялікай праграмы", - дадаў прадстаўнік прэзідыума.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі