ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 мая 2023, 12:36

Валодзін: на фоне агульных выклікаў адзінства ў АДКБ узмацняецца

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў свеце блізкая да катастрофы, і ў гэтых умовах кожны павінен усведамляць сваю адказнасць, у тым ліку парламентарыі АДКБ, чыё адзінства толькі ўзмацняецца на фоне агульных выклікаў. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі, старшыня Парламенцкай асамблеі АДКБ Вячаслаў Валодзін на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з удзельнікамі пасяджэння Савета па АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валодзін падзякаваў беларускаму лідару за магчымасць сустрэчы і за яго нязменна адкрытую, узважаную пазіцыю па актуальных пытаннях. "Вядома, для нас вельмі важна пазіцыя кіраўніка дзяржавы, краіны, якая старшынствуе ў АДКБ", - адзначыў Вячаслаў Валодзін. Ён таксама перадаў прывітанне ад Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі, паводле яго слоў, набывае яшчэ большую каштоўнасць з улікам таго, што Аляксандр Лукашэнка сам быў дэпутатам і добра ведае спецыфіку работы ў парламенце. "Вы вылучаеце тыя прыярытэты, якія для нас будуць арыенцірам у рабоце. Гэта пытанні збліжэння нацыянальных заканадаўстваў, гарманізацыя заканадаўства. У гэтай частцы мы прайшлі пэўны шлях: прыняты 82 дакументы, сярод якіх 12 мадэльных законаў, 70 рэкамендацый. Да 2025 года мы плануем выйсці яшчэ на прыняцце 33 мадэльных актаў. Гэта работа няпростая. Ёсць ініцыятывы, падтрыманыя шэрагам краін - удзельніц АДКБ, але ўсе рашэнні прымаюцца кансэнсусам. У гэтым плане, вядома, наша арганізацыя ўнікальная", - сказаў парламентарый.

"Для нас такія сустрэчы вельмі важныя. Вы задаяце арыенціры, вектар і, вядома, надаяце імпульс. Далей ужо ў рамках парламенцкага вымярэння дыялог ідзе больш актыўна", - дадаў ён, падкрэсліўшы, што ў АДКБ адносіны паміж удзельнікамі арганізацыі выбудоўваюцца на прынцыпах узаемавыгаднага супрацоўніцтва, дружбы, неўмяшання ў суверэнныя справы адзін аднаго.

Асобныя словы ўдзячнасці Вячаслаў Валодзін адрасаваў кіраўніцтву Беларусі за паважлівае і беражлівае стаўленне да гісторыі. Напярэдадні ўдзельнікі Савета ПА АДКБ наведалі ў Мінску музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і засталіся пад вялікім уражаннем ад убачанага. "Хочацца вам выказаць словы ўдзячнасці за тое, што вы з такой павагай ставіцеся да нашай гісторыі, беражаце памяць аб нашых дзядах, прадзедах, якіх няма ў жывых, але дзякуючы іх подзвігу і таму, што яны ахвяравалі сабой дзеля нашага жыцця і жыцця краіны, Савецкага Саюза, мы сёння можам планаваць будучыню. Музей уражвае, там трэба пабываць яшчэ і яшчэ раз, і застанецца жаданне прыйсці зноў, каб далучыцца да гісторыі і хаця б крыху зразумець, што адбывалася ў свеце раней", - сказаў Вячаслаў Валодзін.

"Сёння свет усё бліжэй да катастрофы. І, вядома, кожны павінен усведамляць, што ад нас усіх шмат залежыць. Агульныя выклікі нас аб'ядноўваюць. Гэта момант ісціны", - падкрэсліў старшыня ПА АДКБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі