Сцяг Пятніца, 18 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 мая 2025, 11:20

Вальфовіч заклікаў краіны ШАС падтрымаць ініцыятыву Беларусі аб распрацоўцы Еўразійскай хартыі шматпалярнасці

Фота з архіва
Фота з архіва
29 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заклікаў краіны ШАС падтрымаць ініцыятыву Беларусі аб распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Аб гэтым ён сказаў на шматбаковай сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў ШАС, што адбылася ў рамках праводзімага 27-29 мая ў Маскве міжнароднага форуму высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У першую чаргу мы разглядаем дзеянне гэтага дакумента на прасторы Еўразійскага рэгіёна. Цяпер краінамі ШАС ужо вядзецца экспертная прапрацоўка палажэнняў хартыі. Таму хацеў бы яшчэ раз звярнуцца да калег з краін ШАС падтрымаць распрацоўку гэтага дакумента. Удзячныя ўсім партнёрам за канструктыўны ўдзел у гэтым працэсе", - заявіў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі назваў пазіцыі, якія беларускі бок лічыць актуальнымі і перспектыўнымі для фарміравання роўнай і непадзельнай архітэктуры еўразійскай бяспекі. У іх ліку - выпрацоўка агульнага бачання ў рамках ШАС праблематыкі штучнага інтэлекту, пашырэнне ўзаемадзеяння дзяржаў ШАС у галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, паглыбленне сумеснай работы на шматбаковых пляцоўках па пытаннях раззбраення і кантролю над узбраеннямі, нераспаўсюджвання ядзернай зброі і мірнага выкарыстання атамнай энергіі.

"Перакананы, што сумесныя намаганні будуць садзейнічаць умацаванню ўсёй сістэмы бяспекі ШАС, павышэнню ролі арганізацыі ў забеспячэнні рэгіянальнай і глабальнай бяспекі", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Вальфовіч таксама адзначыў, што беларускі бок важнейшым напрамкам сумеснай работы разглядае развіццё сістэмы міжнароднага супрацоўніцтва ШАС. "Прытрымліваючыся прынцыпаў "шанхайскага духу", Беларусь выступае за выпрацоўку агульнапрызнаных дамоўленасцей, якія стануць асновай новага сусветнага парадку. Разам з гэтым цалкам падтрымліваем намаганні, накіраваныя на паглыбленне шматбаковага міжнароднага ўзаемадзеяння для стварэння сістэмы еўразійскай бяспекі", - сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі.

Актыўныя намаганні Беларусі ў ШАС пасля атрымання ёю статусу паўнапраўнага ўдзельніка аб'яднання адзначыў на сустрэчы сакратар Савета бяспекі Расіі Сяргей Шайгу. "Дазвольце павітаць Рэспубліку Беларусь у якасці паўнапраўнага члена ШАС. Адзначаем яе актыўныя намаганні па падключэнні да сумеснай работы. Упэўнены, што ў новым статусе Беларусь будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню шматбаковага ўзаемадзеяння ў Шанхайскай арганізацыі", - сказаў Сяргей Шайгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі