ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 23 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 ліпеня 2022, 14:43

Вальфовіч: умацаванне бяспекі СД - важная ўмова эфектыўнага беларуска-расійскага супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

1 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Умацаванне бяспекі Саюзнай дзяржавы - важная ўмова эфектыўнага беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Гэта адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА ў час IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Дзяржсакратар Савета бяспекі падкрэсліў, што мерапрыемства праходзіць у няпростай міжнароднай абстаноўцы. "Імклівая трансфармацыя глабальных сусветных тэндэнцый, нарастанне рызык, выклікаў і пагроз у розных сферах аказваюць негатыўны ўплыў на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, - сказаў Аляксандр Вальфовіч. - Калектыўны Захад на чале з ЗША ажыццяўляе жорсткі націск на Расію і яе галоўнага саюзніка - Рэспубліку Беларусь. Мэта відавочная - затармазіць развіццё нашых краін, нарасціць праблемы па знешнім контуры Саюзнай дзяржавы, справакаваць унутраную нестабільнасць, падарваць гістарычныя, культурныя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць братэрскія народы".

Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, градус напружанасці толькі расце. Замежныя партнёры не гатовы шукаць кампрамісныя рашэнні для выхаду з сітуацыі, што склалася.

Паспяхова процідзейнічаць такому прэсінгу, на думку дзяржсакратара Савета бяспекі, можна толькі нарошчваючы беларуска-расійскае супрацоўніцтва па ўсіх напрамках - у палітыцы, эканоміцы, сацыяльнай сферы, культуры. Пры гэтым важная ўмова эфектыўнага ўзаемадзеяння - умацаванне бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Цяпер у ваенна-тэхнічнай сферы з прадпрыемствамі расійскага абароннага сектара дзейнічае больш за 60 кантрактаў. Эфектыўная работа вядзецца таксама па лініі ўсіх без выключэння сілавых ведамстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі