ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 сакавіка 2022, 17:27

Вальфовіч: супраць Беларусі развязана сапраўдная інфармацыйная вайна

Фота Дзяржсакратарыята Савета бяспекі
Фота Дзяржсакратарыята Савета бяспекі

16 сакавіка, Барысаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч 16 сакавіка наведаў Барысаўскі раён Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе рабочай паездкі дзяржсакратар Савета бяспекі сустрэўся з актывам раёна, ваеннаслужачымі Барысаўскага гарнізона, абмеркаваў сацыяльна-эканамічную абстаноўку ў рэгіёне, падрабязна спыніўся на сучаснай ваенна-палітычнай сітуацыі ў свеце, ацаніў пагрозы нацыянальнай бяспецы ў сувязі з правядзеннем спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне і ўвядзеннем антыбеларускіх санкцый.

Аляксандр Вальфовіч звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што беларускія Узброеныя Сілы не прымаюць і не маюць намеру прымаць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

"Гарачыя галовы развязалі супраць Беларусі сапраўдную вайну ў інфармацыйнай прасторы, дзе ўсё часцей усплываюць факты адкрытай маны. Тыражуюцца фэйкі аб масавым прызыве юнакоў на ваенную службу, дэманструюцца псеўдапавесткі з ваенкаматаў, распаўсюджваецца дэзынфармацыя аб правядзенні пазапланавых мабілізацыйных мерапрыемстваў. Штучна фарміруецца ажыятаж наконт надыходзячага "абвалу" банкаўскай сістэмы, "недахопу" прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Такія ўкіды прызначаны ўнесці раскол у беларускае грамадства, пасяліць недавер у свядомасць людзей, пасеяць хаос і разлад у нашым доме", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Разам з тым дзяржсакратар Савета бяспекі падкрэсліў, што , калі спатрэбіцца, то беларускія Узброеныя Сілы будуць абараняць нашу зямлю, наш народ, нашы нацыянальныя інтарэсы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі