ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 лютага 2022, 09:28

Вальфовіч: мы вымушаны разглядаць паўднёвы напрамак як пагрозу бяспецы краіны

Аляксандр Вальфовіч. Фота з архіва
Аляксандр Вальфовіч. Фота з архіва

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння мы вымушаны разглядаць паўднёвы напрамак як пагрозу бяспецы краіны, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БЕЛТА.

"Калі мы раней не разглядалі паўднёвы напрамак як пагрозу бяспецы краіны, сёння мы, зыходзячы з ацэнкі ваенна-палітычнай, стратэгічнай абстаноўкі, вымушаны разглядаць у тым ліку і паўднёвы напрамак. Перш за ўсё для абароны паўднёвых граніц Саюзнай дзяржавы", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

У адпаведнасці з рашэннем кіраўнікоў дзвюх дзяржаў у Беларусі да 9 лютага праходзіць першы этап праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. У рамках баявога зладжвання на розных палігонах войскі адпрацоўваюць пытанні вядзення абароны і барацьбы з НУФ.

На другім этапе праверкі сіл рэагавання, з 10 па 20 лютага, пройдзе сумеснае вучэнне "Саюзная рашучасць - 2022". Падраздзяленні і воінскія часці Узброеных Сіл Беларусі і Усходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі адпрацуюць задачы па спыненні і адбіцці знешняй агрэсіі ў ходзе абарончай аперацыі, а таксама па процідзеянні тэрарызму і абароне інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.

"Планавыя вучэнні - гэта ўсё цудоўна, але калі ідзе раптоўная праверка сіл і сродкаў, больш рэальна бачна карціна і гатоўнасць войскаў да выканання сваіх задач. Вельмі буйныя манеўры праходзяць з адпрацоўкай пытанняў стратэгічных перагруповак на вялікія адлегласці, са стварэннем груповак на аперацыйных напрамках і выкананнем задач па адбіцці агрэсіі", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Практычныя дзеянні войскаў праходзяць на палігонах Брэсцкі, Даманаўскі, Гожскі, Абуз-Лясноўскі і Асіповіцкі. Плануецца задзейнічаць аэрадромы Баранавічы, Лунінец, Ліда і Мачулішчы. Колькасць ваеннаслужачых і колькасць тэхнікі, што прымяняецца на вучэннях і трапляе пад дзеянне Венскага дакумента 2011 года, не перавышаюць вызначаныя ім параметры, якія падлягаюць паведамленню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі