2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч 1 лістапада ў Мінску сустрэўся з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіславам Засем, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ходзе сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі па актуальных падзеях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Былі абмеркаваны пытанні ўдзелу Рэспублікі Беларусь у дзейнасці арганізацыі, ход выканання рашэнняў пазачарговых сесій Савета калектыўнай бяспекі, а таксама запланаваныя мерапрыемствы ў 2023 годзе.
Станіслаў Зась праінфармаваў аб рабоце Сакратарыята АДКБ па падрыхтоўцы да чарговых пасяджэнняў статутных органаў арганізацыі, запланаваных да правядзення ў лістападзе гэтага года, а таксама іншых аспектах у зоне адказнасці АДКБ.
Аляксандр Вальфовіч акцэнтаваў увагу на падрыхтоўку Рэспублікі Беларусь да будучага старшынства ў арганізацыі, якое пераходзіць ад Арменіі да нашай краіны ў наступным годзе.
Прыярытэты беларускага старшынства будуць накіраваны на ўдасканаленне існуючых і выпрацоўку новых механізмаў антыкрызіснага рэагавання АДКБ на надзвычайныя сітуацыі, умацаванне салідарнасці дзяржаў-членаў і павышэнне эфектыўнасці арганізацыі ў барацьбе з сучаснымі выклікамі і пагрозамі калектыўнай бяспецы.-0-