Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 студзеня 2022, 16:01

Вальфовіч: Беларусь прымае ўсе меры для забеспячэння стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 27 студзеня адбылася сустрэча дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіславам Засем. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

У час сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальных падзеях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Генеральны сакратар АДКБ пазітыўна ацаніў дзеянні беларускага міратворчага кантынгенту ў Казахстане. Абмеркаваны пытанні ўдзелу Рэспублікі Беларусь у дзейнасці арганізацыі, ход выканання рашэнняў апошніх сесій Савета калектыўнай бяспекі і пасяджэнняў статутных органаў АДКБ, а таксама запланаваныя мерапрыемствы ў 2022 годзе.

Генеральны сакратар арганізацыі падзякаваў беларускаму боку за аператыўнасць прыняцця рашэнняў і іх выкананне.

Аляксандр Вальфовіч акцэнтаваў увагу на тым, што наша краіна сёння выступае фарпостам ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі, процідзейнічаючы ўсяму спектру сучасных рызык, выклікаў і пагроз. Разам з санкцыямі абвастраецца ваенна-палітычная абстаноўка, нарошчваецца знешняя сілавая прысутнасць каля беларускіх граніц, поўным ходам ідзе мілітарызацыя сумежных еўрапейскіх краін. З улікам гэтага прымаюцца дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі Беларусі, падтрыманні міру і стабільнасці ў рэгіёне. У сілавым блоку краіны ўважліва аналізуюцца падзеі, якія адбыліся ў Казахстане, з мэтай своечасовага папярэджання, выяўлення, неадкладнага і адэкватнага спынення спроб знешніх уздзеянняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі