Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 лістапада 2022, 15:38

Вальфовіч аб выніках сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі СНД: неабходна хутчэйшае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне мірным шляхам

3 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сакратары саветаў бяспекі краін СНД лічаць неабходным хутчэйшае ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне мірным шляхам. Аб гэтым сказаў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, каменціруючы вынікі праведзенай сёння ў Маскве 10-й сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома ж, была абмеркавана сітуацыя на тэрыторыі постсавецкай прасторы на фоне праводзімай Расіяй спецыяльнай ваеннай аперацыі. Адзначана ўсімі, што неабходна як мага хутчэй урэгуляваць гэты канфлікт мірным шляхам, спыніць гібель брацкіх народаў, кровапраліцце. Гэты канфлікт - перш за ўсё сутыкненне інтарэсаў, я сказаў бы, па ініцыятыве і віне калектыўнага Захаду на чале з ЗША, якія сутыкнулі два брацкія народы. Гэта трэба неадкладна спыніць і вырашыць мірным шляхам", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Ён канстатаваў, што з боку Захаду не назіраецца імкнення завяршыць украінскі крызіс мірным шляхам. "На жаль, тыя спробы, якія сёння робіць Расійская Федэрацыя, не ўспрымаюцца нармальна палітычным кіраўніцтвам Украіны. А калектыўны Захад замест таго, каб абразуміць Зяленскага, наадварот, падлівае масла ў агонь", - адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі.

"Неабходна шукаць шляхі і спосабы, як спыніць гэту бойню, інакш гэта не назавеш", - дадаў Аляксандр Вальфовіч.

Ён падкрэсліў, што праведзеная сёння ў Маскве сустрэча сёння як ніколі актуальная. "Яна прайшла на фоне абвастрэння абстаноўкі, на жаль, на ўсёй постсавецкай прасторы. Неабходнасць нарады выклікана выпрацоўкай больш канструктыўных, цесных механізмаў узаемадзеяння па пытаннях калектыўнай бяспекі, - адзначыў дзяржсакратар. - Адбыўся канструктыўны абмен думкамі па пытаннях міжнароднай, рэгіянальнай бяспекі. Адзначана, што ва ўмовах вострага геапалітычнага проціборства сёння краіны СНД жывуць ва ўмовах тэндэнцый абвастрэння знешнепалітычнай абстаноўкі, негатыўных фактараў, якія ўплываюць на бяспеку краін".

Паводле яго слоў, на сустрэчы закраналіся пытанні біялагічнай бяспекі, барацьбы з наркатрафікам, процідзеяння тэрарызму, ядзернай бяспекі і многія іншыя тэмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі