Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 студзеня 2022, 11:49

Ваенны аналітык: трэба прыйсці да адзінага механізма задзейнічання міратворцаў АДКБ

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба прыйсці да адзінага механізма задзейнічання міратворцаў АДКБ. Такое меркаванне выказаў ваенны аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Чарнабай у час перадачы "Па сутнасці" на тэлеканале СТБ, перадае БЕЛТА.

"Мы ўжо былі на мяжы задзейнічання Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР АДКБ) некалькі месяцаў таму, калі сітуацыя ў Афганістане выйшла з-пад кантролю, і мы ўжо гатовы былі аказаць дапамогу Таджыкістану. Гэта адзін з фактараў, які дапамог у такой сітуацыі (па Казахстане. - Заўвага БЕЛТА) вельмі хутка сарыентавацца і прыйсці да адзінай роўніцы. Гэта значыць усе краіны АДКБ ужо маральна былі гатовы", - адзначыў Андрэй Чарнабай.

Разам з тым гэта сітуацыя паказала і шэраг праблем, заўважыў ваенны аналітык. У прыватнасці, рашэнне аб задзейнічанні Узброеных сіл у складзе міратворцаў АДКБ ва ўсіх дзяржавах павінна прымацца аднолькава. "Недзе прэзідэнт, недзе парламент, недзе з першага разу, недзе з другога ... Так, прыйшлі да адной роўніцы, але тым не менш гэта павінна быць аднатыпна для павышэння эфектыўнасці", - лічыць ён.

Акрамя таго, трэба ўзмацняць авіяцыйны складнік, заўважыў Андрэй Чарнабай. "Згадзіцеся, што ўсе краіны ў гэтай сітуацыі абапіраліся на ваенна-транспартную авіяцыю Расіі. Гэты момант, відаць, трэба будзе прадумваць і ўзмацняць авіяцыйны складнік у складзе КСАР АДКБ", - сказаў ён. Гэта дасць магчымасць кожнай дзяржаве, у прыватнасці, перакінуць уласнымі сіламі свой мінімальны ваенны камплект.

Каменціруючы той аспект, што кантынгент міратворцаў у Казахстане сапраўды невялікі, ваенны аналітык заўважыў, што "гэта, вядома, больш палітычны момант, дэманстрацыя гатоўнасці". "Пры неабходнасці гатовы разгарнуць і большыя сілы, не абмяжоўваючыся 3 тыс.", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі