ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 чэрвеня 2021, 17:11

Узгадненне дарожных карт СД знаходзіцца на завяршальнай стадыі - пасол Расіі ў Беларусі

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узгадненне дарожных карт супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў Саюзнай дзяржаве знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў пасла, цяпер практычна завершана работа па ўзгадненні 27 з 28 так званых дарожных карт, або, як іх цяпер прынята называць, саюзных праграм.

"Працэс іх узгаднення прадаўжаецца, але знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Засталася незавершанай работа па 28-й карце", - сказаў Яўген Лук'янаў. Паводле яго слоў, 27-я карта ў цэлым прынята беларускім і расійскім бакамі, засталося правесці фармальныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.

Адказваючы на пытанні журналістаў, пра якія менавіта сферы інтэграцыі ідзе размова, пасол удакладніў, што ў цэлым узгоднена саюзная праграма, якая датычыцца падатковай палітыкі. "Застаецца яшчэ як незавершаны паўфабрыкат, калі можна так сказаць, тое, што звязана з энерганосьбітамі, узаемаразлікамі, цэнамі, акцызамі. Вось гэта карта застаецца пакуль незавершанай", - адзначыў пасол.

Яўген Лук'янаў падкрэсліў, што эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі павінна быць узаемавыгадным. "Расія наогул не будуе адносіны ні з кім супраць трэцяга боку або на нераўнапраўных, неўзаемавыгадных умовах. Гэта не наша практыка, - сказаў ён. - Мы вельмі прагматычныя. Пабудаваць адносіны на падпарадкаванні можна, але гэта нядоўгатэрміновая канструкцыя, рана ці позна яна затрашчыць. А вось калі пастаянна генерыруецца і пацвярджаецца ўзаемны інтарэс, тады гэта канструкцыя будзе доўгайграючай. Па-іншаму не бывае".

"Мы павінны быць узаемадапаўняльнымі. Мы павінны інтэграваць нашы эканомікі. Размова ідзе не аб паглынанні адной эканомікі іншай. А размова ідзе аб тым, каб на знешніх і ўнутраных рынках мы не былі канкурэнтамі. Мы павінны такім чынам выбудаваць нашы ўзаемаадносіны ў гэтай сферы, каб карысць ад гэтых інтэграцыйных працэсаў была ў роўнай ступені і для Расіі, і для Беларусі, - прадоўжыў расійскі пасол. - Гэта вельмі далікатны, складаны і не аднамомантавы працэс. Таму самае галоўнае ў нашых інтэграцыйных працэсах і стварэнні Саюзнай дзяржавы - гэта не рэвалюцыйны рух (паколькі нельга выпусціць дэкрэты за подпісам абодвух прэзідэнтаў і на заўтра апынуцца ў іншай эканоміцы), гэта ўсё метад спроб і памылак, гэта эвалюцыя".

Яўген Лук'янаў даў высокую ацэнку праекту Саюзнай дзяржавы. Ён расказаў, што быў задаволены, атрымаўшы назначэнне ў Беларусь. "Але самае галоўнае для мяне як дыпламата і кіраўніка місіі Расіі ў Беларусі тое, што мне даецца магчымасць удзельнічаць ва ўнікальным працэсе пад назвай Саюзная дзяржава. Аналагаў у свеце, сучасным і мінулым, стварэння такой Саюзнай дзяржавы паміж дзвюма суверэннымі і незалежнымі дзяржавамі (я гэта падкрэсліваю) чалавечы вопыт і вопыт дыпламатыі, міжнародных адносін не мае. Мне вельмі прыемна мець дачыненне да такога працэсу, таму што поспех гэтага праекта, я ўпэўнены, дасць свету новы прыклад супрацоўніцтва, сумеснай працы і самае галоўнае - сінергетычны вынік работы для грамадзян Расіі і Беларусі", - сказаў на заканчэнне расійскі пасол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі