Фота МЗС
23 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Адбыўся рабочы візіт беларускай дэлегацыі на чале з паслом Беларусі ў Расіі Аляксандрам Рагожнікам у Санкт-Пецярбург, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.
У склад дэлегацыі ўвайшлі генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" Валерый Іванковіч, генеральны дырэктар "БКМ Холдынг" Тарас Мурог, намеснік дырэктара ТАА "ПАЖЗАБ" Сяргей Захарэвіч, генаральны дырэктар ААТ "Прамагралізінг" Павел Кароткіх.
"Аляксандр Рагожнік абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва з губернатарам горада Аляксандрам Бягловым, правёў рабочыя сустрэчы з віцэ-губернатарамі Санкт-Пецярбурга Кірылам Паляковым і Яўгенам Разумішкіным. У ходзе праведзеных перагавораў разгледжаны актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў прамысловай сферы, стан, перспектывы і механізмы паставак тэхнікі беларускіх вытворцаў для патрэб Санкт-Пецярбурга, маючы адбыцца візіт Аляксандра Бяглова ў Беларусь", - расказалі ў пасольстве.

"Адзначана высокая дынаміка кантактаў Беларусі і Санкт-Пецярбурга, а таксама зацікаўленасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва па ўсіх узаемавыгадных напрамках", - дадалі ў прэс-службе.-0-