Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лістапада 2022, 19:45

Узаемадзеянне парламентаў Беларусі і Узбекістана абмеркавалі ў Ташкенце

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч сустрэўся са старшынёй камітэта сената Олій Мажліса (парламента) Узбекістана па пытаннях міжнародных адносін, знешнеэканамічных сувязей, замежных інвестыцый і турызму, кіраўніком дэпутацкай групы па супрацоўніцтве з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Раўшанбекам Алімавым. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

"Абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння парламентаў дзвюх краін як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках міжнародных міжпарламенцкіх арганізацый", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Разгледжаны практычныя пытанні рэалізацыі дамоўленасцей, якія дасягнуты ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Узбекістана на палях пасяджэння Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў СНД у Самаркандзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі