Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 снежня 2021, 15:21

Узаемадзеянне Беларусі са Святым Прастолам абмеркавалі ў МЗС

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэўся з Апостальскім нунцыем архібіскупам Антэ Ёзічам і мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архіепархіі архібіскупам Іосіфам Станеўскім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Асноўнымі тэмамі размовы сталі актуальны стан Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь, узаемадзеянне Святога Прастола і афіцыйнага Мінска, а таксама некаторыя іншыя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня. Па выніках абмеркавання бакі пацвердзілі імкненне да ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння.

Уладзімір Макей пажадаў Іосіфу Станеўскаму доўгай і плённай працы на новай пасадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі