Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 чэрвеня 2020, 09:03

Узаемадзеянне Беларусі і Іспаніі абмеркавалі ў тэлефоннай размове кіраўнікі МЗС

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў, Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва Іспаніі Аранчай Гансалес Лаяй адбылася 4 чэрвеня па ініцыятыве іспанскага боку. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся інфармацыяй аб прынятых у іх краінах мерах па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Уладзімір Макей падзякаваў іспанскім грамадскім арганізацыям і сем'ям за падтрымку ў рэалізацыі праграм па лініі чарнобыльскага супрацоўніцтва.

"Міністры зрабілі акцэнт на развіцці беларуска-іспанскага палітычнага дыялогу і на асноўных напрамках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС", - адзначылі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі