Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 красавіка 2025, 18:14

Уцюпін: умацаванне ўзаемадзеяння краін СНД асабліва важна ва ўмовах непрадказальнай міжнароднай сітуацыі
 

Фота МЗС
Фота МЗС
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умацаванне шматбаковага ўзаемадзеяння краін СНД асабліва важна ва ўмовах непрадказальнай міжнароднай сітуацыі. Аб гэтым заявіў у Алматы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Павел Уцюпін, які ўзначаліў беларускую дэлегацыю на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.

Удзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі па надзённых пытаннях міжнароднай праблематыкі і паглыблення супрацоўніцтва ў рамках СНД. Яны абмеркавалі актуальную сітуацыю на прасторы Садружнасці і паблізу знешніх граніц.

У сваім выступленні Павел Уцюпін падкрэсліў неабходнасць умацавання шматбаковага ўзаемадзеяння дзяржаў - удзельніц Садружнасці, што набывае асаблівую важнасць ва ўмовах непрадказальнай міжнароднай сітуацыі, наяўнасці адкрытых узброеных канфліктаў па перыметры краін СНД.

Па выніках пасяджэння падпісаны шэраг дакументаў, накіраваных на паглыбленне супрацоўніцтва на прасторы СНД у знешнепалітычнай і культурна-гуманітарнай сферах, у сферы ўмацавання бяспекі.

На пасяджэнні СМЗС былі зацверджаны палажэнні аб базавых арганізацыях дзяржаў - удзельніц СНД у сферы інфармацыйнага забеспячэння сістэм адукацыі, адукацыі дарослых і асветнай дзейнасці.

Кіраўнікамі дэлегацый МЗС краін СНД падтрымана ініцыятыва Рэспублікі Беларусь па прыняцці рашэння аб прысваенні да маючага адбыцца 9 мая ганаровага звання СНД "Горад працоўнай славы. 1941-1945 гг." шэрагу гарадоў краін Садружнасці, якія ўнеслі важкі ўклад у нашу агульную Вялікую Перамогу, 80-гадовы юбілей якой будзе адзначацца ў маі.

Чарговае пасяджэнне СМЗС СНД адбудзецца 9 кастрычніка 2025 года ў Душанбэ (Таджыкістан).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі