Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 жніўня 2020, 17:58

Уступнае слова Качанавай на адкрыцці трэцяй пазачарговай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання

Уступнае слова Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.І.Качанавай на адкрыцці трэцяй пазачарговай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання

Паважаныя члены Савета Рэспублікі і запрошаныя!

Трэцяя пазачарговая сесія Савета Рэспублікі пачынае сваю работу напярэдадні адной з ключавых падзей у грамадска-палітычным жыцці краіны - Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.

Увага да яго традыцыйна вялікая. Звяртаючыся да суграмадзян з праграмным выступленнем, кіраўнік дзяржавы аналізуе стан спраў, фарміруе важнейшыя задачы і мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця на перспектыву.

Цяперашняе Пасланне прыпадае на няпросты перыяд у жыцці нашай краіны. Эпідэмія і, як вынік, праблемы ў эканоміцы, палітычная кампанія - усё сышлося разам. Так, цяжкасці не абмінулі нас, але мы не дазволілі ім спыніць эканоміку, парушыць наш прывычны ўклад.

Дзякуючы разважлівым рашэнням кіраўніка дзяржавы, зладжаным дзеянням органаў улады і самаадданай працы нашых грамадзян, асабліва медыкаў, мы змаглі ўзяць пад кантроль эпідэміялагічную сітуацыю і мінімізаваць яе эканамічныя наступствы.

Вядома, што беларускі лідар ніколі не замоўчвае праблемы, гаворыць пра іх адкрыта, прапануе шляхі вырашэння.

Пасланне - гэта арыенцір у рабоце для ўсіх: дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, суб'ектаў гаспадарання і для кожнага грамадзяніна нашай краіны.

У ім вызначаюцца асноўныя напрамкі забеспячэння эканамічнага росту, грамадскай бяспекі і правапарадку, сацыяльнай абароны, вырашэння дэмаграфічных і іншых праблем, умацавання пазіцый Беларусі на міжнароднай арэне.

На сустрэчы з парламентарыямі шостага і сёмага скліканняў у снежні мінулага года Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка сфармуляваў асноўныя задачы заканадаўцаў на перспектыву. Мы пачалі паслядоўную іх рэалізацыю.

Маючае адбыцца выступленне кіраўніка дзяржавы - знакавая падзея, паколькі яго асноўны адрасат - народ Беларусі - адзіная крыніца дзяржаўнай улады і носьбіт суверэнітэту. Менавіта яму ў бліжэйшыя дні давядзецца выбраць Прэзідэнта нашай краіны. Па сутнасці - вызначыць свой лёс і будучыню нашай незалежнай дзяржавы".

Упэўнена, што грамадзяне Беларусі зробяць правільны выбар - прагаласуюць за захаванне стабільнасці і эвалюцыйнае развіццё дзяржавы ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах.

Дзякую за ўвагу і жадаю нашай сесіі плённай працы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі