Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 сакавіка 2022, 09:33

Уступае ў сілу рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму ўступае сёння, 15 сакавіка, у сілу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ЦВК Беларусі.

27 лютага адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Ён з'явіўся рэальнай канстытуцыйна-прававой формай ажыццяўлення ўлады народа, падкрэслілі ў ЦВК.

За прыняцце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прагаласавала 4 440 813 грамадзян. Гэта 82,86 працэнта ад агульнай колькасці асоб, якія прынялі ўдзел у галасаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі