Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 красавіка 2019, 09:03

"Усходняе партнёрства" павінна быць нацэлена на садзейнічанне міру і бяспекі - Шэстакоў

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятыва "Усходняе партнёрства" павінна быць нацэлена на прадухіленне ўзнікнення новых раздзяляльных ліній, садзейнічаць міру, бяспецы і працвітанню рэгіёна. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў на канферэнцыі да 10-годдзя "Усходняга партнёрства", якая праходзіць у Чэхіі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве ў Чэхіі.

Выступаючы на тэматычнай секцыі "Усходняе партнёрства" ў наступныя 10 гадоў: магчымасці і перашкоды", Яўген Шэстакоў падкрэсліў важнасць ініцыятывы як інструмента прагматычнага супрацоўніцтва паміж краінамі рэгіёна і Еўрапейскім саюзам. На яго думку, гэта садзейнічае вырашэнню агульных задач і рэагаванню на выклікі ў сферах транспарту, гандлю, эканамічных рэформ, кантактаў паміж людзьмі і іншых галінах.

Разам з тым, нягледзячы на дасягнутыя да гэтага часу пазітыўныя вынікі, "многія асноватворныя мэты "Усходняга партнёрства" пакуль не рэалізаваны ў поўнай меры", упэўнены намеснік міністра. "З улікам урокаў мінулага галоўнай мэтай "Усходняга партнёрства" павінна быць супрацоўніцтва, накіраванае на прадухіленне ўзнікнення новых раздзяляльных ліній, садзейнічанне міру, бяспецы і працвітанню рэгіёна", - падкрэсліў ён.

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі таксама адзначыў важнасць дасягнення ў рамках ініцыятывы канкрэтных практычных вынікаў, рэалізацыі буйных інфраструктурных праектаў, у тым ліку з падключэннем Кітая, арганізацыі змешаных гандлёвых місій краін ЕС і "Усходняга партнёрства" ў іншыя рэгіёны свету, заахвочвання прадпрымальніцтва, больш шырокага прыцягнення прыватнага капіталу пад праекты, што фінансуюцца ЕС.

Канферэнцыя да 10-годдзя "Усходняга партнёрства" арганізавана Міністэрствам прамысловасці і гандлю Чэхіі. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва міністэрстваў і ведамстваў Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны, кіраўніцтва профільных службаў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі