Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 жніўня 2021, 09:08

Урады краін ЕАЭС знаходзяць рашэнні па ключавых пытаннях развіцця інтэграцыі - Галоўчанка

20 жніўня, Чалпон-Ата /Кар. БЕЛТА/. Урады краін ЕАЭС знаходзяць развязкі і рашэнні па ключавых пытаннях развіцця інтэграцыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый дзяржаў саюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыярытэтам для нас з'яўляецца рэалізацыя стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі. Абмяркоўваюцца розныя пытанні, ёсць прасцей, ёсць паскладаней. Але галоўнае, што ёсць зацікаўленасць бакоў знаходзіць развязкі і рашэнні", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што ўчарашняе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе прайшло даволі аператыўна і сцісла. "Гэта сведчыць аб тым, што расце ўзровень экспертнай работы, падрыхтоўкі рашэнняў, мы ўмеем знаходзіць кампрамісы. Упэўнены, што ў нас будзе магчымасць абмеркаваць сёння ў пашыраным складзе больш аспектаў важных пытанняў, якія хвалююць усе бакі", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі