Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 ліпеня 2025, 09:18

Урадавая дэлегацыя Лівіі прыбыла з візітам у Беларусь

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь 30 чэрвеня з візітам прыбыла ўрадавая дэлегацыя Лівіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У аэрапорце дэлегацыю сустрэў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч. Мэта візіту лівійскай дэлегацыі - умацаванне супрацоўніцтва паміж краінамі па розных напрамках. Замежныя госці правядуць шэраг сустрэч з вышэйшымі службовымі асобамі, а таксама наведаюць прадпрыемствы, медыцынскія і адукацыйныя ўстановы.
У лютым у Мінску прымалі фельдмаршала і вярхоўнага галоўнакамандуючага Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфу Хафтара. Тады лідары дзвюх краін пацвердзілі гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва. У маі беларуская дэлегацыя на чале з Віктарам Каранкевічам наведала Лівію. Бакі абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, ахове здароўя і іншых сферах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі