Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 жніўня 2020, 09:39

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 жніўня нумар 480, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, у адпаведнасці з арт.106 Канстытуцыі, арт.9 закона ад 23 ліпеня 2008 года нумар 424-З "Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь" беларускі ўрад склаў паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Як паведамлялася раней, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў аператыўна падрыхтаваць дакументы па далейшай рабоце ўрада. Тады Прэзідэнт адзначыў, што ў асноўным урад сфарміраваны. Разам з тым ён дадаў, што, можа, будуць нейкія нюансы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі