Фота пасольства Беларусі ў КНР
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў 23-24 красавіка наведаў г. Урумчы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР) КНР і прыняў удзел у Форуме палітычных партый ШАС, арганізаваным Міжнародным аддзелам ЦК КПК і кіраўніцтвам СУАР. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў КНР.
Мерапрыемства было накіравана на ўмацаванне палітычнага дыялогу, паглыбленне міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемаразумення краін ШАС. На палях Форуму Аляксандр Чарвякоў прыняў удзел у сустрэчы высокага ўзроўню, у рамках якой абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння краін па лініі палітычных партый, іх ролі і значэння ва ўмацаванні дыялогу.
Пасол таксама даў інтэрв'ю для шэрага медыярэсурсаў, у якім адзначыў, што Форум палітычных партый ШАС стаў цудоўнай магчымасцю ў атмасферы з'яднанасці і даверу абмеркаваць пытанні сумеснага пашырэння эканамічнай глабалізацыі і ўмацавання культурнага абмену на карысць далейшай мадэрнізацыі краін арганізацыі і сумеснага будаўніцтва супольнасці адзінага лёсу ШАС.
Акрамя таго, былі праведзены рабочыя сустрэчы з членам Палітбюро ЦК КПК, сакратаром партыйнага камітэта СУАР Ма Сінжуем і загадчыкам міжнароднага аддзела ЦК КПК Лю Цзяньчаа.
У Форуме прынялі ўдзел больш за 200 дэлегатаў з 20 краін свету. Ад беларускага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі партыі "Белая Русь", Камуністычнай партыі Беларусі, Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.-0-