ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 лютага 2022, 13:48

Украінскі палітык Мароз: перадумоў для вайны няма

Аляксандр Мароз
Аляксандр Мароз

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы ва Украіне палітычны і дзяржаўны дзеяч Аляксандр Мароз упэўнены, што перадумоў для вайны няма. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам пасля сустрэчы ў Мінску з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

"Тое, што людзей трывожыць сітуацыя, гэта безумоўна. Абывацеля заўсёды непакоіць небяспека вайны і да таго падобнае. Хоць у большасці сваёй людзі ставяцца абсалютна індыферэнтна да таго, што адбываецца, таму што разумеюць, што няма перадумоў і неабходнасці такой няма", - сказаў Аляксандр Мароз.

Ён у прыватнасці згадаў аб беларуска-расійскіх вучэннях, якія выклікаюць дыскусію на міжнародным узроўні. "Маскоўскі міністр Лаўроў гаворыць: гэта наша справа, мы на сваёй тэрыторыі праводзім вучэнні. Ён мае рацыю", - заўважыў украінскі палітык.

Што датычыцца магчымасці пашырэння НАТА на ўсход, Аляксандр Мароз падкрэсліў, што на працягу 30 гадоў выступае катэгарычна супраць гэтага, таму што гэта мяняе геапалітычную сітуацыю ў свеце: "І гэта не трэба рабіць. Тым больш там былі абяцанні, гарантыі давалі вусныя (аб непашырэнні НАТА на ўсход. - Заўвага БЕЛТА)".

"Трэба дамаўляцца, раіцца, думаць, як пазбегнуць процістаяння", - сказаў Аляксандр Мароз.

Ён адзначыў, што ўкраінцы пераважна вельмі станоўча адгукаюцца аб тым, як развіваецца Беларусь. "Пацвярджаюць гэта нашы людзі, якія пераехалі да вас жыць - больш за 200 тыс. чалавек. Гэта характарыстыка адносін і ацэнкі таго, што адбываецца", - падкрэсліў палітык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі