ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 сакавіка 2022, 16:44

Украінскі палітолаг: Захаду немагчыма спадабацца, калі ты не знаходзішся пад яго кантролем

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захаду немагчыма спадабацца, калі ты не знаходзішся пад яго кантролем. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" украінскі палітолаг і эканаміст Аляксандр Дудчак, паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь традыцыйна спрабавала весці палітыку ўзважана, скажам так, часам нават вельмі. Але Захаду немагчыма спадабацца, калі ты не знаходзішся пад іх кантролем. Беларусь адстойвае свой суверэнітэт і спрабавала гэтак жа як і Расія прапанаваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. Але калі над краінай не ўстаноўлены кантроль з боку Захаду - яна ў спіс пажаданых Захаду не трапляе. Таму супраць Беларусі таксама былі ўведзены санкцыі", - сказаў Аляксандр Дудчак.

Але эканамічны націск ніяк не паўплывае на стабільнасць у краіне. Больш таго, дзякуючы новаму антысанкцыйнаму плану Беларусь стане незалежнай ад еўрапейскага рынку.

Аляксандр Дудчак упэўнены, што разам з Расіяй, у звязцы з іншымі краінамі ЕАЭС, ШАС, БРІКС Беларусь зможа пазбегнуць наступстваў санкцый, "аб якіх так марылі ў Злучаных Штатах і Еўропе".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі