Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 кастрычніка 2020, 11:37

Украінскі палітолаг: радыкалаў ні ў якім разе нельга дапускаць да ўлады

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцная Беларусь не ўваходзіць у планы заходніх заказчыкаў каляровых рэвалюцый. Гэта пацвярджае і той факт, што на сталічных вуліцах усё больш радыкалаў. Ім патрэбны не дыялог, а адразу захоп улады, чаго катэгарычна нельга дапускаць. Вулічныя перамены пасля майдана нічым добрым не скончыліся. Такое меркаванне ў эфіры "Беларусь 1" выказаў украінскі палітолаг Юрый Кот, паведамляе БЕЛТА.

На думку эксперта, трэба разумець, што ўсе тыя, хто сёння патрабуе правоў, свабод і спрабуе строіць з сябе велікадушных людзей у белым адзенні з кветачкамі, на самай справе "будуць гатовы парушаць закон так, як ім трэба, толькі дамагчыся б свайго".

Юрый Кот адзначыў: радыкалаў ні ў якім разе нельга дапускаць да ўлады. "Як толькі яны захопяць уладу, паверце мне, гэтыя людзі будуць потым за яе трымацца да канца, як гэта зноў жа сёння адбываецца ва Украіне. Паглядзіце, маленькая кучка маргінальных радыкалаў, якія строяць з сябе "баршчовых" або "сальных" патрыётаў. Іх вельмі мала, але яны трымаюць пад страхам усю астатнюю частку насельніцтва, усё астатняе грамадства", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі