ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 чэрвеня 2021, 09:48

Украінскі дэпутат Шаўчэнка: беларуская ўлада нацэлена перш за ўсё на абарону нацыянальных інтарэсаў

Яўген Шаўчэнка. Фота з архіва
Яўген Шаўчэнка. Фота з архіва

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітыка беларускай улады накіравана перш за ўсё на адстойванне нацыянальных інтарэсаў. Аб гэтым заявіў народны дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Яўген Шаўчэнка ў праграме "Аб'ектыўНа" на тэлеканале АНТ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Украіна перастане быць пляцоўкай геапалітычнай вайны паміж калектыўным Захадам і Расіяй толькі калі сапраўды стане незалежнай як ад Расіі, так і ад калектыўнага Захаду. Для мяне гэта галоўнае. Чаму Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка для мяне з'яўляецца такім прыкладам? Таму што палітыка накіравана перш за ўсё на нацыянальныя інтарэсы", - заявіў Яўген Шаўчэнка.

Ён падкрэсліў, што любая ўлада павінна прымаць рашэнні, зыходзячы з інтарэсаў сваёй дзяржавы і народа. "Тое, што я бачу ва Украіне, на жаль, гэта не так", - дадаў дэпутат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі