Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 студзеня 2022, 09:02

Украінскі дэпутат: самыя страшныя наступствы еўрамайдана - гібель людзей і раздзяленне народа

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самыя страшныя наступствы еўрамайдана, які здарыўся ва Украіне ў 2013-2014 гадах, - гэта гібель людзей і раздзяленне народа. Аб гэтым заявіў народны дэпутат Украіны Яўген Шаўчэнка ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Майдан справакаваў канфлікт - вялікая колькасць людзей загінула, было шмат ахвяр. Гэта першае. Другое - вельмі шмат людзей было раздзелена, сем'і былі раздзелены, таму што муж быў за нацыяналістаў, а жонка была за Данецк. Гэта, напэўна, самае страшнае", - сказаў Яўген Шаўчэнка.

Пасля канфліктаў на фоне палітычных падзей людзі пачалі раздзяляцца па рэлігійнай прыкмеце, спрачацца аб розных гістарычных перыядах у жыцці краіны, дадаў дэпутат.

"Зразумела, эканамічныя страты, тэрытарыяльныя. Гэта значыць толькі мінусы, нічога добрага", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі