Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лістапада 2020, 12:42

Украінскаму паслу ў Мінску ўручана нота пратэсту

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрства замежных спраў Беларусі 26 лістапада быў выкліканы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

"Украінскаму дыпламату ўручана нота МЗС, у якой беларускі бок выказаў рашучы пратэст у сувязі з няспыннай серыяй антыбеларускіх акцый у адносінах да пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне і запатрабаваў забяспечыць на належным узроўні бяспеку дыпламатычнай місіі ў адпаведнасці з нормамі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года", - сказалі ў МЗС.

Паслу выказана крайняя заклапочанасць бяздзейнасцю кампетэнтных органаў Украіны па спыненні правакацый і адсутнасцю належных мер рэагавання на адпаведныя афіцыйныя запыты беларускага боку.

Адзначана, што проціпраўная дзейнасць радыкальных элементаў каля будынка беларускай дыпламатычнай місіі ў Кіеве стварае непасрэдную пагрозу для яе функцыянавання, а таксама для бяспекі супрацоўнікаў пасольства і членаў іх сем'яў.

Заяўлена, што Рэспубліка Беларусь чакае рэакцыі ўкраінскага боку ў сувязі з правакацыямі ў адносінах да Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь у Львове і зыходзіць з таго, што акты вандалізму там будуць належным чынам расследаваны, атрымаюць адпаведную ацэнку праваахоўных органаў Украіны, а вінаватыя панясуць справядлівае пакаранне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі