
3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украінская дэлегацыя прыбыла да месца расійска-ўкраінскіх перагавораў у Брэсцкай вобласці, паведамляе БЕЛТА.
Перад вылетам адзін з перагаворшчыкаў ад украінскага боку Давід Арахамія паведаміў, што праграма мінімум - гуманітарныя калідоры. "Далей па абставінах", - напісаў ён у сваім акаўнце ў адной з сацыяльных сетак.
Расійская дэлегацыя прыбыла на перагаворы яшчэ напярэдадні вечарам. Галоўны перагаворшчык ад Расіі памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі расказаў аб наяўнасці блока прапаноў з трох частак. Ён датычыцца ваенна-тэхнічнага аспекту, гуманітарна-міжнароднага і палітычнага.-0-